Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  2. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  3. «Дарожнымі знакамі абазначацца не будуць». У ДАІ з'явіліся новыя сістэмы фіксацыі — парушальнікі атрымаюць «лісты шчасця»
  4. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  5. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
  6. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  7. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  8. Беларусы ацанілі спробу ўладаў прымусіць іх перастаць абмяркоўваць прыезд пакістанцаў. Атрымалася сумна і трапна
  9. Аздаравіў за мяжой сотні тысяч дзяцей, але сам памёр ад лейкеміі. Гісторыя чалавека, які ратаваў беларусаў ад наступстваў Чарнобыля
  10. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  11. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  12. Россия планирует изменить тактику для нового наступления в Украине летом и осенью 2025 года — ISW
Читать по-русски


У Беларусі абмежавалі перадачу трэцім асобам персанальных звестак пра ўладальнікаў нерухомасці. У Генпракуратуры гэта матывавалі абаронай правоў і інтарэсаў грамадзян «ад незаконнага ўмяшання ў прыватнае жыццё».

Фото: TUT.BY
Фота: TUT.BY

У наглядным ведамстве падкрэслілі, што падставай для прыняцця мераў паслужылі вынікі праведзенага аналізу практыкі прымянення заканадаўства аб дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці ў кантэксце абароны персанальных звестак праваўладальнікаў.

Раней інфармацыю пра ўладальніка аб’екта нерухомасці можна было свабодна атрымаць з Адзінага дзяржаўнага рэгістра.

«Нагляднае ведамства выявіла, што ў парушэнне патрабаванняў заканадаўства арганізацыі па дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і ўгодаў з ёй перадаюць на падставе заяваў неабмежаванага кола асобаў выпіскі з поўным аб’ёмам інфармацыі, якія змяшчаюць нароўні з актуальнымі звесткамі аб правах і абмежаваннях правоў на аб’ект нерухомай маёмасці, таксама ідэнтыфікацыйныя звесткі аб уладальніках нерухомасці (прозвішча, імя, імя па бацьку, дата, месяц, год нараджэння, ідэнтыфікацыйны нумар, месца жыхарства праваўладальніка)», — паведамілі ў Генпракуратуры.

Паводле звестак ведамства, з пачатку года асобам, якія не з’яўляюцца праваўладальнікамі або кандыдатамі ў праваўладальнікі, было выдадзена больш за 60 тысяч выпісак, якія змяшчаюць ідэнтыфікацыйныя звесткі пра ўладальнікаў нерухомай маёмасці.

«З мэтай выканання патрабаванняў нагляднага ведамства арганізацыям па дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і ўгодаў з ёй забаронена ўказваць персанальныя звесткі грамадзян у інфармацыі, якая выдаецца з Адзінага дзяржаўнага рэгістра нерухомай маёмасці, правоў на яе і ўгодаў з ёй у аб’ёме выпіскі з рэгістрацыйнай кнігі асобам, якія не з’яўляюцца ўласнікамі адпаведнага аб’екта, або іх прадстаўнікамі», — адзначылі ў Генпракуратуры.