У Нацыянальным аэрапорце Мінск заўважылі вядомага нямецкага актора Ціля Швайгера, паведаміў тэлеграм-канал «Мерзкий Кокобай» і апублікаваў фатаграфіі знакамітасці.
Паводле інфармацыі выдання, актора сустрэлі ў цэнтры дзелавой авіяцыі, на аўтамабілях з лагатыпам адной з IT-кампаній.
«Цягам двух тыдняў па ўсёй Беларусі актыўна ідуць здымкі фільма пра дрыфт. Стваральнікі абяцалі гледачам зорку сусветнага маштабу, чыё з’яўленне стане сапраўдным сюрпрызам», — паведаміў «Мерзкий Кокобай».