Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. БелЖД предложила Литве, Латвии и Польше возобновить прямое пассажирское сообщение
  2. Администрация Трампа выдвинула Киеву условия для завершения войны, включая признание Крыма российским и отказ от НАТО — WSJ
  3. «Мы не придурошная Европа». Пропаганда бросилась защищать взорвавшую соцсети идею Лукашенко переселить в Беларусь 150 тысяч пакистанцев
  4. Невероятное снижение доллара: опустится ли курс ниже 3 рублей? Прогноз по валютам
  5. Сколько зарабатывает компания Баскова на созданном под Лукашенко бренде одежды. Похоже, она получает налоговые «плюшки» — подробности
  6. В России «обидели» беларусское предприятие, которое поставляет в эту страну военную оптику. Идут судебные разборки, их «засекретили»
  7. Переписали историю, а потом безвольно проиграли. Хоккейное «Динамо» закончило сезон в КХЛ
  8. Сначала — супердоступ силовикам, а теперь — запуск посредника при заказах из зарубежных интернет-магазинов. У чиновников — новая идея
  9. «Больше всего на Гомельщине». После взлома «Гаюна» прошло более двух месяцев: что известно о связанных с этим задержаниях
  10. Лукашенко потребовал поставить на место чиновников в Витебской области. Глава региона будет «не на ногах ходить», а «на руках или голове»
  11. Умер папа Франциск
  12. Забывчивым беларусам пригрозили «административкой» — кто и за что на этот раз
  13. Как Кремль манипулирует темой Великой Отечественной, чтобы оправдать вторжение в Украину и создать условия для будущей агрессии против ЕС
  14. «Роман делает даже немного больше, чем требовалось». Интервью со Степаном Путило о списке Forbes, Протасевиче и будущем протеста
  15. Лукашенко съездил в Шклов и нашел то, что будут «лепить по всей Беларуси»
  16. Папа Франциск: латиноамериканец, изменивший Рим и Католическую церковь
Читать по-русски


/

У TikTok беларусы скардзяцца на «брудны дождж», які накрыў розныя гарады краіны 1 кастрычніка. «Праз гэта ўвечары на аўтамыйцы ў Кобрыне былі чэргі», — напісала адна з карыстальніц, намякаючы на ажыятаж з боку ахвотных памыць машыну пасля такой непагадзі. Даведаліся ў навукоўца, што гэта было і ці небяспечная такая прыродная з’ява.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: Pixabay.com
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: pixabay.com

— Для аматараў змоваў і проста ўсялякай чартаўшчыны. Не ведаю, як па ўсёй Беларусі, [але] у нас у Лідзе ўчора (гаворка пра 1 кастрычніка. — Заўв. рэд.) выпаў вельмі дзіўны дождж. Брудны дождж. Проста паглядзіце, што з машынамі, — кажа ў TikTok карыстальнік Эміль і паказвае свой автомобиль.

Сіняя машына пакрытая шэрымі кропкамі, якія засталіся пасля кропляў дажджу. Паводле мужчыны, гэтак жа выглядаюць і іншыя аўто, якія стаяць побач.

— Я выйшаў, а***еў. Думаў, можа, таму, што пад дрэвам стаяў. Але не, — не хавае эмоцый гараджанін. — Калі летам пылок з дрэваў, я магу зразумець, а гэта што? Нібыта там, на небе, вада скончылася, фільтры паламаліся. Не ведаю. Дзіўна.

@naitmar28 Грязный дождь в Лиде? или в Беларуси? что это? На небесной канцелярии фильтр поломался? #беларусь #дождь #погода #осень #грязь ♬ оригинальный звук — Эмиль

Падобным пытаннем задалася і адна з жыхарак Кобрына.

— Растлумачце, людзі, чаму дождж на дварэ ідзе такі брудны, — спытала яна на сваёй старонцы ў TikTok, а пазней у каментарах напісала: — Выйшлі ў чорных куртках, прыйшлі ў шэрых.

У абмеркаваннях ролікаў людзі з Камянца, Бабруйска, Гродна, Маладзечна, Пружанаў, Белаазёрска, Брэста, Пінска пісалі, што іх таксама накрыў «брудны дождж». Гаварылі пра гэта і жыхары Шчучынскага раёна, а таксама Віцебскай вобласці.

Што кажа навуковец?

Хімік Сяргей Бесараб кажа, што растлумачыць такую з’яву проста. Для гэтага дастаткова супаставіць два фактары. Першы — гэта пылавая бура, якая 1 кастрычніка закранула Беларусь, другі — восеньскія дажджы.

— Відавочна, што з ападкамі асядаюць завіслыя ў паветры дробнадысперсныя цвёрдыя часцінкі, у выніку дождж робіцца брудным, — адзначае суразмоўца і каротка тлумачыць, адкуль узялася пылавая бура: — Яна «зарадзілася» ў Прыкаспійскай нізіне. Там праз моцную ветравую нагрузку высокамінералізаваныя глебы падняліся ў слаі атмасферы і пастаяннымі плынямі паветра пачалі разносіцца па найбліжэйшых тэрыторыях.

Адтуль праз Расію ветрам пылавую буру «прынесла» ў Беларусь.

— Калі раніцай 1 кастрычніка апошні раз бачыў здымак са спадарожніка Terra, пылавое воблака знаходзілася над усходняй Беларуссю, — расказвае суразмоўца. — Краіна ў нас невялікая, таму за лічаныя гадзіны яна дайшла з усходу на захад.

Адказваючы на пытанне, ці небяспечны такі «брудны дождж», Сяргей Бесараб просіць не хвалявацца. Кажа, з мінусаў у гэтай сітуацыі можна назваць толькі адзін — гаспадароў машын чакае аўтамыйка, а ўладальнікаў куртак — пранне. У астатнім ад таго, што час з’яўлення над Беларуссю пылавой буры і дажджу супалі, толькі плюсы.

— Пылавая бура — гэта часцей за ўсё крышталічныя часцінкі, якія трапляюць у паветра, — тлумачыць спецыяліст. — Гэта вельмі сур’ёзная рэспіраторная пагроза. Напрыклад, калі доўгі час удыхаць мікра- і нанапамерныя часцінкі аксіду крэмнію (а пясок на 80−90% складаецца менавіта з аксіду крэмнію), гэта можа прывесці да ўтварэння ў лёгкіх фібрознай тканкі, а ў далейшым — да сілікозу (хваробы лёгкіх) і нават анкалогіі. Гэта першае.

Па-другое, адзначае навуковец, не вядома, што гэты пыл з сабой прынёс. У ім могуць быць патагены, споры грыбкоў, цяжкія металы, пестыцыды.

— Усё гэта знаходзілася ў паветры, — працягвае Бесараб. — А за кошт электрастатычных узаемадзеянняў дождж, скажам так, «захапіў» пыл і апусціў на зямлю.

У выніку, можна сказаць, дождж «прыбраў» пыл з паветра.

Адзначым, што, паводле звестак Белгідрамета, пылавыя буры, якія адзначаліся на поўдні Расіі, на стан паветра ў рэспубліцы істотна не паўплывалі.