Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Невероятное снижение доллара: опустится ли курс ниже 3 рублей? Прогноз по валютам
  2. Вы красите яйца на Пасху? Объясняем, откуда взялась эта традиция, где яйца красят ржавыми гвоздями и чем писанка отличается от капанки
  3. Аналитики заявили, что Россия использует перемирие для дискредитации Украины. Объясняем почему
  4. Все продолжалось меньше 10 минут. Рассказываем о самом кровавом торнадо в мировой истории
  5. Умер папа Франциск
  6. Администрация Трампа выдвинула Киеву условия для завершения войны, включая признание Крыма российским и отказ от НАТО — WSJ
  7. Путин объявил «пасхальное перемирие» на фронте
  8. Полезнее сахара и не накапливает радиацию? О свойствах меда ходят легенды, хотя на деле этого продукта лучше сторониться — объясняем
  9. Переписали историю, а потом безвольно проиграли. Хоккейное «Динамо» закончило сезон в КХЛ
  10. В Купаловском уже пять лет мало кто хочет работать. Что придумали в этот раз
  11. Какой будет погода на следующей неделе? «Лето» закончится, придет похолодание
  12. Папа Франциск: латиноамериканец, изменивший Рим и Католическую церковь
Читать по-русски


Антыаксіданты, якія ёсць у бурых марскіх водарасцях, эфектыўныя для прафілактыкі хваробы Паркінсона, бо могуць абараняць нейроны ад пашкоджанняў. Да такой высновы прыйшлі японскія навукоўцы з Універсітэта Осакі падчас новага даследавання. Вынікі іх працы апублікаваныя ў часопісе Nutrients.

Фото: pixabay.com
Марскія водарасці. Фота: pixabay.com

Даследчыкі растлумачылі, што хвароба Паркінсона развіваецца праз пашкоджанне нейронаў (вельмі важных для кантролю руху і кагнітыўных функцый) у выніку занадта вялікай выпрацоўкі актыўных формаў кіслароду (іх называюць свабоднымі радыкаламі). Калі назапашваюцца свабодныя радыкалы, гэта прыводзіць да непасрэднага акісляльнага пашкоджання нуклеінавых кіслот і бялкоў.

Раней шматлікія даследаванні паказалі, што дзеянне свабодных радыкалаў можна нейтралізаваць антыаксідантамі. Японскія даследчыкі праверылі адзін з іх відаў (Ecklonia cava), які ёсць у бурых марскіх водарасцях, і прыйшлі да высновы, што гэты прадукт здольны дапамагчы з прафілактыкай у барацьбе з хваробай Паркінсона.

Эксперыменты праводзілі на мышах. У іх змадэлявалі хваробу і цэлы тыдзень кармілі антыаксідантамі з водарасцяў.

У выніку ў мышэй палепшылася маторная функцыя кішачніка. Падчас дадатковых даследаванняў выявілася, што антыаксіданты актывавалі фермент, які называюць «унутрыклеткавым датчыкам энергіі». Ён душыў выпрацоўку актыўных формаў кіслароду.

Навукоўцы мяркуюць, што такі ж эфект антыаксіданты з бурых водарасцяў могуць мець на людзей. Яны збіраюцца правесці дадатковыя даследаванні, каб праверыць гэтую здагадку.

Чытайце таксама