Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. В России «обидели» беларусское предприятие, которое поставляет в эту страну военную оптику. Идут судебные разборки, их «засекретили»
  2. Как Кремль манипулирует темой Великой Отечественной, чтобы оправдать вторжение в Украину и создать условия для будущей агрессии против ЕС
  3. «Больше всего на Гомельщине». После взлома «Гаюна» прошло более двух месяцев: что известно о связанных с этим задержаниях
  4. Папа Франциск: латиноамериканец, изменивший Рим и Католическую церковь
  5. Администрация Трампа выдвинула Киеву условия для завершения войны, включая признание Крыма российским и отказ от НАТО — WSJ
  6. Вы красите яйца на Пасху? Объясняем, откуда взялась эта традиция, где яйца красят ржавыми гвоздями и чем писанка отличается от капанки
  7. Сколько зарабатывает компания Баскова на созданном под Лукашенко бренде одежды. Похоже, она получает налоговые «плюшки» — подробности
  8. Какой будет погода на следующей неделе? «Лето» закончится, придет похолодание
  9. Лукашенко потребовал поставить на место чиновников в Витебской области. Глава региона будет «не на ногах ходить», а «на руках или голове»
  10. Переписали историю, а потом безвольно проиграли. Хоккейное «Динамо» закончило сезон в КХЛ
  11. Полезнее сахара и не накапливает радиацию? О свойствах меда ходят легенды, хотя на деле этого продукта лучше сторониться — объясняем
  12. Умер папа Франциск
  13. Невероятное снижение доллара: опустится ли курс ниже 3 рублей? Прогноз по валютам
  14. В Купаловском уже пять лет мало кто хочет работать. Что придумали в этот раз
  15. Все продолжалось меньше 10 минут. Рассказываем о самом кровавом торнадо в мировой истории
Читать по-русски


«Люстэрка» працягвае рубрыку «Сорамна пытаць», дзе мы адказваем на пытанні, якія часта нязручна задаваць сваім партнёрам, блізкім сябрам і нават дактарам. З праблемай, пра якую мы раскажам сёння, як правіла, сутыкаюцца жанчыны: падчас сэксу ў іх нярэдка з’яўляецца адчуванне, што хочацца ў прыбіральню, хоць насамрэч гэта можа быць зусім не так. У чым прычына? Тлумачым.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: freepik.com / lookstudio
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: freepik.com / lookstudio

Стойце, а чаму мужчын гэта не датычыць?

Гэта звязана з анатамічнымі асаблівасцямі.

Падчас эрэкцыі (без якой пранікальны сэкс цяжка ўявіць) да пеніса прылівае кроў — гэта робіцца магчымым за кошт расслаблення цягліц вобласці таза. У той жа час сфінктар, размешчаны паміж мачавым пухіром і ўрэтрай, закрываецца, каб не дапусціць трапляння мачы ў мочавыводны канал: праз яго ж з арганізма выходзіць сперма ў момант эякуляцыі.

Атрымліваецца, што эрэкцыя і апаражненне мачавога пухіра — практычна ўзаемавыключальныя рэчы. Нават калі вельмі пастарацца пасікаць у стане ўзбуджэння, будзе вельмі цяжка, бо цягліцы вобласці таза расслабленыя не з нашага ўсвядомленага жадання, а па камандзе нервовай сістэмы — напружыць іх фізічным высілкам ўдасца толькі пасля таго, як эрэкцыя спадзе.

Практычна кожны мужчына сутыкаўся з гэтым эфектам раніцамі, калі прачынаўся з поўным мачавым пухіром і пры гэтым пенісам у стане эрэкцыі (такое можа быць, калі прачнуцца ў стадыі хуткага сну, часцей — у маладым узросце).

Адпаведна, мужчынскі арганізм ужо загадзя прадугледжвае «абарону» не тое што ад жадання памачыцца, але нават ад такой магчымасці. Так што калі мужчына выпадкова абмачыўся падчас сэксу ці эякуляцыі, гэта ўжо сведчыць пра праблемы са здароўем.

Тады чаму жанчынам хочацца ў прыбіральню ў самы цікавы момант?

Таму што ў іх целах усё крыху інакш — будова іх органаў дазваляе сікаць проста падчас сэксу: фізічна ад гэтага нішто не спыняе.

Некаторыя сапраўды баяцца выпадкова абмачыцца падчас блізкасці з партнёрам і ў тым ліку праз гэтую трывогу не атрымліваюць аргазму. Страх небеспадстаўны: праблемы з нетрыманнем могуць праявіцца з прычыны інфекцыі або пасля родаў і ў тым ліку перашкаджаць падчас сэксу. Так што калі такія «аварыі» здараюцца рэгулярна, лепш звярнуцца да медыкаў: гэта можа быць захворваннем, якое патрабуе лячэння і ўвагі.

Але насамрэч не факт, што адчуванне, нібыта хочаш у прыбіральню, сігналізуе менавіта пра тое, што мачавы пухір неабходна апаражніць.

— У некаторых жанчын падчас сэксу вылучаецца «эякулятарная вадкасць», якую можна прыняць за мачу, — тлумачыць гінеколаг з ЗША Аліса Двек.

З ёю згаджаецца і Адрыен Тон — сертыфікаваная медсястра-практык і дырэктарка ў клініцы TBD Health. На яе думку, вылучэнне вадкасці падчас сэксу — гэта нармальна і нават можа лічыцца прыкметай жаночага ўзбуджэння.

Навукоўцы пакуль не да канца вывучылі феномен, каб адназначна сказаць, што гэтая вадкасць з сябе ўяўляе. Спецыялісты дзеляцца, што называецца, на два лагеры і кажуць пра два розныя яе тыпы. Першая складам падобная да мачы (але гэта не яна) і паходзіць з мачавога пухіра, а другая — аналаг мужчынскай спермы і прадукуецца залозай Скіна (яе ж называюць «жаночай прастатай»).

Галоўнае, што важнае для адказу на нашае пытанне, — навукоўцы кажуць, што, чым бы гэтая вадкасць ні была, вылучаецца яна ў мочавыпускальны канал. Таму адчуванне ў момант, калі яна там аказваецца, вельмі лёгка зблытаць са звычайным жаданнем пасікаць.

Праўда, гэта яшчэ не ўсе прычыны. Падчас пранікальнага сэксу на мачавы пухір жанчыны банальна можа ціснуць пеніс партнёра — часам гэта адчуваецца як жаданне схадзіць у прыбіральню. А да сэксу яго не было, бо мачавы пухір у звычайным стане не настолькі напоўнены, каб адчуць такое жаданне.

Асабліва часта такое здараецца ў пэўных позах: напрыклад, «па-сабачаму» ці калі жанчына зверху — усё праз асаблівасці размяшчэння органаў мачаполавай сістэмы.

Калі жаданне пасікаць пачало з’яўляцца падчас сэксу нядаўна, а раней яго не было, можна звярнуць увагу на лубрыкант. Магчыма, вы набылі тавар з новым для сябе складам або сумнеўнай якасці — рэакцыя на яго ў выглядзе свербу таксама можа быць падобная на жадання пасікаць.

Зрэшты, сітуацыі, калі падчас сэксу сапраўды проста захацелася ў прыбіральню, безумоўна, не выключаныя: як у мужчын, так і ў жанчын. Таму некаторыя дактары рэкамендуюць завесці звычку хадзіць у прыбіральню загадзя — асабліва калі ў вас гіперактыўны мачавы пухір і вы часта і рэзка пачынаеце адчуваць жаданне пасікаць. Іншыя рэкамендацыі — пазбягаць напояў з кафеінам і алкаголем, якія раздражняюць мачавы пухір, і рабіць практыкаванні Кегеля для лепшага кантролю за цягліцамі вобласці таза.

Хоць для жанчын існуе яшчэ адна рэкамендацыя — мачыцца і пасля сэксу, каб пазбегнуць трапляння інфекцый у мачаполавыя шляхі. А паколькі ў сярэднім сэкс займае не тое каб шмат часу, давядзецца кожны раз ацэньваць свае сілы і вырашаць, у які момант лепш ісці ў прыбіральню: да або пасля.

Чытайце таксама