Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Аналитики заявили, что Россия использует перемирие для дискредитации Украины. Объясняем почему
  2. Все продолжалось меньше 10 минут. Рассказываем о самом кровавом торнадо в мировой истории
  3. Администрация Трампа выдвинула Киеву условия для завершения войны, включая признание Крыма российским и отказ от НАТО — WSJ
  4. В Купаловском уже пять лет мало кто хочет работать. Что придумали в этот раз
  5. Переписали историю, а потом безвольно проиграли. Хоккейное «Динамо» закончило сезон в КХЛ
  6. Полезнее сахара и не накапливает радиацию? О свойствах меда ходят легенды, хотя на деле этого продукта лучше сторониться — объясняем
  7. Какой будет погода на следующей неделе? «Лето» закончится, придет похолодание
  8. Путин объявил «пасхальное перемирие» на фронте
  9. Умер папа Франциск
  10. Вы красите яйца на Пасху? Объясняем, откуда взялась эта традиция, где яйца красят ржавыми гвоздями и чем писанка отличается от капанки
  11. Невероятное снижение доллара: опустится ли курс ниже 3 рублей? Прогноз по валютам
Читать по-русски


Стваральнікі сатырычнага канала «ЧинЧинЧенэл» пра прыгоды «правільных беларускіх чыноўнікаў» знялі «кароткаметражны містычны дэтэктыўны фільм» пад назвай «ЧинЧины пролетели кукушкой» і паказалі трэйлер. А прэм’еру абяцаюць ужо хутка выпусціць на сваім «БелГосЮтубКанале».

Фільм з сюжэтам, які «не саступае па інтрызе замежным аналагам», расказвае пра беларускіх чыноўнікаў, якія прыязджаюць у Лядскую псіхіятрычную лякарню № 1, каб наведаць таямнічую пацыентку — вядомую беларускую спявачку Алену ЖалудOk.

«І нішто не абяцала нічога нечаканага, аднак далейшыя падзеі прымусяць здзіўлена ўскінуць брыво нават спрактыкаванага кінамана», — нагнятаюць інтрыгу аўтары анонса.

Мяркуючы па сюжэце, чыноўнікі прымушаюць Алену праспяваць на праўладным канцэрце ў гонар аб’яднання дружалюбных краін, але тая адмаўляецца, таму што ў яе знік голас. Аднак уладцы не прывыклі да адмоваў…

У галоўных ролях чыноўнікаў Сяргея Мікалаевіча і Мікалая Сяргеевіча — акторы Купалаўскага тэатра Міхаіл Зуй і Дзмітрый Есяневіч. А Алена Зуй-Вайцяхоўская, выканаўца хіта «Шчучыншчына», больш вядомая як Алена ЖалудОк, — у ролі спявачкі, зняволенай у псіхлякарні. Дэкарацыямі для змрочнай установы, дарэчы, паслужылі інтэр'еры нямецкага асабняка Брэлін недалёка ад мяжы з Польшчай, дзе працуе Міжнародны цэнтр даследаванняў у галіне мастацтва.

Рэжысёр Андрэй Кашперскі і сааўтар сцэнарыя Міхаіл Зуй паабяцалі, што кароткаметражка хутка выйдзе «на ўсіх экранах краіны». І назвалі свой твор «пераможцам фестывалю „Лістапад“ у намінацыі „Прыз сузалежнай прэсы“».