Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
  2. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  3. Зеленский: «Россия что-то готовит в Беларуси этим летом»
  4. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам
  5. МЗС Літвы адказала на прапанову Беларусі аднавіць рух пасажырскіх цягнікоў паміж краінамі
  6. «Аперацыі могуць быць прыпыненыя». Адзін з банкаў папярэдзіў кліентаў, што лепш паведамляць пра паездкі за мяжу
  7. На свободу вышел фигурант дела «о попытке госпереворота» Юрий Зенкович
  8. Ёсць праблема з пенсіямі, пра якую кажуць нават афіцыйныя прафсаюзы. Паглядзелі, якая з ёй сітуацыя
  9. Летом введут существенные изменения, которые могут повлиять на толщину ваших кошельков. Посмотрите, касается ли это вас и ваших родных
  10. Один из иностранных банков ввел новые ограничения для беларусов. Они оказались масштабнее, чем сообщалось ранее
  11. Лукашенко на переговорах с Путиным оправдывался за георгиевскую ленточку
  12. Помнік пратэсту ў цэнтры Мінска. Успамінаем, як увесь горад выйшаў на вуліцы патрабаваць вызвалення палітвязняў — і трапіў пад агонь
  13. Кремлевские чиновники продолжают угрожать НАТО, вероятно, чтобы подготовить население России к будущей агрессии — ISW
  14. У траўні будзе тры выходныя дні запар. Што пра гэта важна ведаць работнікам і наймальнікам
  15. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  16. На рынку нерухомасці ў Мінску чакаюцца перамены — экспертка расказала, што можа змяніцца і што на ім адбываецца цяпер
Читать по-русски

апублікавана: 
абноўлена: 

Расійскія сілавікі правялі штурм папраўчай калоніі № 19 у Валгаградскай вобласці. Усе закладнікі былі вызваленыя, захопнікі абясшкоджаныя, паведамляе тэлеграм-канал Mash.

Один из предполагаемых захватчиков с самодельным «жилетом смертника». Фото: t.me/mash
Адзін з меркаваных захопнікаў з самаробнай «камізэлькай смяротніка». Фота: t.me/mash

Паводле звестак выдання, штурм доўжыўся паўгадзіны. Паводле інфармацыі тэлеграм-каналаў, усе закладнікі вызваленыя.

«Падчас штурму 23-гадовы ўраджэнец Таджыкістана <…> спрабаваў падарваць сябе з дапамогай „камізэлькі смяротніка“. Але сістэма не спрацавала. Спецназ паспеў яго ліквідаваць», — піша Mash.

Як паведамляе РІА «Новости», снайперы Расгвардыі нейтралізавалі чатырох зняволеных, якія ўзялі ў закладнікі супрацоўнікаў калоніі ў Суравікіне.

Паводле звестак тэлеграм-канала Shot, «ПК-19 знаходзіцца пад кантролем сілавікоў, на месцы працуюць кінолагі».

«Найбліжэйшым часам будзе арганізаваны ператрус баракаў, у якіх сядзелі захопнікі», — удакладніла выданне.

Паводле адной з версій, нажы, з якімі зняволеныя напалі на супрацоўнікаў калоніі, былі набытыя проста на тэрыторыі ПК — за хабар.

У выніку нападу двое супрацоўнікаў ФСВП у цяжкім стане, стан яшчэ двух ацэньваецца як сярэдняй ступені цяжкасці, цяпер праводзяцца аперацыі.

Свае дзеянні радыкалы патлумачылі «помстай за тэрарыстаў, якія напалі на „Крокус“», піша Shot. Паводле інфармацыі тэлеграм-канала, трое з захопнікаў Валгаградскай ПК-19 былі наркакур’ерамі. Чацвёрты забіў мінака, з якім счапіўся на вуліцы ў Валгаградзе. Яму заставалася сядзець менш за тры месяцы.