У Мінску загінула дзесяцігадовая дзяўчынка, якая вывалілася з акна ў пад’ездзе свайго дома, паведамілі ў міліцыі.

Трагедыя адбылася каля 22 гадзін вечара 8 жніўня, месца не паведамляецца.
Пяцікласніца мінскай школы праводзіла сябровак, якія гасцявалі ў яе, і спускалася разам з імі лесвіцай пад’езда. На лесвічнай пляцоўцы сёмага паверха дзяўчынка вывалілася з акна: яно было зачыненае, але шкло не вытрымала вагі школьніцы і лопнула, калі яна абапёрлася на яго.
У Следчым камітэце паведамілі падрабязнасці. Высветлілася, што, спускаючыся з сёмага паверха, сяброўкі раздзяліліся: адна пайшла лесвіцай, а іншая ўзлезла на бэльку, прылеглую да сцяны будынка. Вырашыўшы спусціцца, дзяўчынка прысела на выступ, страціла раўнавагу і абаперлася аб аконны праём, пасля чаго вывалілася на казырок другога паверха.
Прыехала хуткая, але дзяўчынка загінула на месцы ад траўмаў.
У інспекцыі па справах няпоўнагадовых падкрэсліваюць: школьніца выхоўвалася ў поўнай сям'і, не была ў сацыяльна небяспечным становішчы і не трапляла ў поле зроку міліцыі.
На месца выбыла следча-аператыўная група. Праводзіцца праверка.