Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Наша Ніва»: Следам за «Еўраоптам» вобшукі адбыліся і ў «Дабраноме»
  2. Силовики взялись «помогать» очередным крупным компаниям — с маски-шоу и задержаниями. Чем опасно такое поведение и почему терпит бизнес
  3. Сустрэча завершаная — перамовы ўкраінскай і расійскай дэлегацый у Стамбуле доўжыліся каля дзвюх гадзін
  4. На рынке труда усиливается проблема, которой недавно озадачился Лукашенко
  5. Эксперты: Кремль расширяет территориальные претензии — на переговорах в Стамбуле впервые прозвучали требования по новым областям
  6. Если вы устали от холодного мая — плохие новости, стабильное тепло придет нескоро. Прогноз погоды на следующую неделю
  7. Пресс-секретарь Путина рассказал, при каких условиях возможна его встреча с Зеленским
  8. Скрозь агідны лес смутку. Ліст каманды «Люстэрка» кіраўніцам TUT.BY Марыне Золатавай і Людміле Чэкінай
  9. Победителем «Евровидения-2025» стал исполнитель Джей Джей из Австрии
Читать по-русски


Чарговы польскі памежнік быў паранены на мяжы з Беларуссю, а група мігрантаў спрабавала прарвацца ў Польшчу, паведамілі ў Памежнай службе краіны.

Загарода на мяжы Беларусі і Польшчы. Фота: twitter.com/Straz_Graniczna

Інцыдэнт адбыўся раніцай у панядзелак, 3 чэрвеня, на ўчастку беларуска-польскай мяжы ў раёне Белавежы. Паводле ведамства, «група агрэсіўна настроеных людзей» ударыла польскага памежніка галінай па галаве, ён атрымаў траўму.

Супрацоўнік польскай Памежнай службы знаходзіцца ў бальніцы, яго жыццю нішто не пагражае.

Як удакладніла RMF прадстаўніца ведамства Катажына Здановіч, усё адбылося каля 4 раніцы ў панядзелак. Група прыкладна з дзесяці мігрантаў закідвала польскі патруль камянямі і тоўстымі галінамі, некаторыя замежнікі распылілі газ з балончыка. Галіна трапіла аднаму з памежнікаў у галаву, ён атрымаў траўму ў вобласці вока.

Паводле выдання Dziennik Gazeta Prawna, пацярпелы вайсковец у цяжкім стане, у яго пералом асновы чэрапа і пашкоджанне вачніцы. Ёсць рызыка, што яго вока не ўдасца выратаваць.

Нагадаем, у канцы траўня на польска-беларускай мяжы адбылося адразу тры інцыдэнты з нападам на супрацоўнікаў Памежнай службы Польшчы: двух ударылі нажом, яшчэ аднаго — разбітай бутэлькай. Пасля гэтага Варшава вырашыла вярнуць на мяжы з Беларуссю 200-метровую буферную зону, куды забаронена заходзіць староннім. Такая зона ўжо дзейнічала ў пачатку міграцыйнага крызісу на мяжы ў 2021−2022 гадах.

Таксама напярэдадні міністр замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі паведаміў, што адкрыццё пераходу ў Баброўніках на польска-беларускай мяжы, магчымасць якога дапускаў прэм’ер Дональд Туск, пакуль не плануецца.

«Цяпер у Беларусі адбываюцца самыя вялікія рэпрэсіі ў гісторыі гэтага рэжыму. Мне б таксама хацелася, каб нашыя прадпрымальнікі маглі весці нармальны бізнес. Але гэта Лукашэнка і Пуцін вядуць гібрыдную вайну з Еўропай, а не наадварот», — заявіў кіраўнік МЗС Польшчы.

На рашэнне польскага боку з 10 лютага 2023 года польскі пункт пропуску «Баброўнікі» афіцыйна прыпыніў афармленне транспартных сродкаў і асоб, якія ідуць праз мяжу, на няпэўны час «у інтарэсах дзяржаўнай бяспекі».