Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. К проблемам с картофелем и луком добавились трудности с еще одним популярным товаром. Что случилось на этот раз?
  2. Силовики взялись «помогать» очередным крупным компаниям — с маски-шоу и задержаниями. Чем опасно такое поведение и почему терпит бизнес
  3. Синоптики объявили на понедельник неблагоприятное гидрометеорологическое явление. В чем причина?
  4. Адно імгненне — і яны аказаліся ў смяротнай пастцы на дне мора. Гісторыя пра адну з самых жудасных смерцяў, якую можна сабе ўявіць
  5. Пресс-секретарь Путина рассказал, при каких условиях возможна его встреча с Зеленским
  6. На рынке труда усиливается проблема, которой недавно озадачился Лукашенко
  7. Скрозь агідны лес смутку. Ліст каманды «Люстэрка» кіраўніцам TUT.BY Марыне Золатавай і Людміле Чэкінай
  8. Победителем «Евровидения-2025» стал исполнитель Джей Джей из Австрии
Читать по-русски


У Лельчыцкім раёне суд вынес прысуд мужчыну, які ўдарыў участковага інспектара нажом. Пра гэта паведамляе прэс-служба судовай інстанцыі.

Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

60-гадовы вясковец быў у стане алкагольнага ап’янення, калі ўчастковы прыйшоў да яго дадому, каб правесці прафілактычную гутарку.

«Пачаў паводзіць сябе агрэсіўна, лаяўся грубай нецэнзурнай лаянкай у дачыненні да супрацоўніка міліцыі, з выкарыстаннем нецэнзурнай лексікі выганяў яго з дому, пасля чаго ўзяў у руку нож, якім нанёс адзін удар у вобласць брушной поласці, а таксама спрабаваў нанесці не менш за тры ўдары нажом па целе апошняга, ад якіх апошні адбіваўся», — гаворыцца ў матэрыялах справы.

Мужчыну асудзілі на 3,5 года пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму. Яму таксама прызначылі штраф у памеры тысячы беларускіх рублёў і прымусовае лячэнне ад хранічнага алкагалізму.

Нагадаем, інцыдэнт адбыўся 30 жніўня мінулага года ў вёсцы Стадолічы. Аднак у МУС не так апісвалі абставіны здарэння.

«Мужчына выйшаў з дому насустрач супрацоўніку, трымаючы адну руку за спінай. Міліцыянер папрасіў паказаць руку і ўзяўся за яе. У вяскоўца аказаўся нож, якім той паспрабаваў ударыць праваахоўніка ў вобласць жывата, потым пачаў ім размахваць, парэзаў участковаму далонь і грудную клетку», — расказвалі тады ў ведамстве.