Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Я разумею пункт гледжання Пуціна». «Люстэрка» пабывала на выступе Барака Абамы ў Польшчы — расказваем
  2. Без песень Меладзэ і ў форме: як пройдуць выпускныя ў школах і дзіцячых садках
  3. Сустрэча завершаная — перамовы ўкраінскай і расійскай дэлегацый у Стамбуле доўжыліся каля дзвюх гадзін
  4. Неафіцыйным заданнем было «трахацца за радзіму». Расказваем пра цынічную аперацыю спецслужбаў, якая ламала жаночыя лёсы
  5. Пратасевіч расказаў, колькі зарабляе велакур'ер сэрвісу «Яндэкс.Ежа»
  6. «С точки зрения силовиков, работа — удобное место». Как сейчас задерживают «за политику» и кто в зоне риска — рассказываем
  7. «Это была сковородка, меня ударили ей по ягодицам». Поговорили с парой, которую на годы разлучили из-за фото с марша
  8. «Зніклі ўсе абмежавальнікі». Навошта беларускія вайскоўцы спявалі на Краснай плошчы хвалебную песню пра Лукашэнку — меркаванне аналітыка
  9. «Старшим медсестрам угрожали уголовными делами за график дежурств». Что происходит в беларусском здравоохранении — рассказы с мест
  10. «Наша Ніва»: Следам за «Еўраоптам» вобшукі адбыліся і ў «Дабраноме»
  11. «Трамп пралічыўся». Вядомы амерыканскі філосаф Фрэнсіс Фукуяма спрагназаваў, калі наступіць мір ва Украіне — пераказваем галоўнае
  12. Выбітыя дзверы, маскі-шоу, затрыманне топ-менеджараў. Пачаўся пагром «Еўраопта»
  13. Ёсць пенсійная праблема, якую сілавікі вырашылі для сябе ў 2020-м, хоць Мінпрацы «пратэставала». Іншым не так пашанцавала — яшчэ актуальная
  14. Как российским СМИ приказано освещать переговоры в Стамбуле и почему туда отправили переговорщиков 2022 года — мнение экспертов
Читать по-русски


Беларуская мытня раскрыла шэрую схему ўвозу ў краіну легкавых аўтамабіляў з ЕС і ЗША транзітам праз Беларусь — падчас афармлення машын іх рэальны кошт заніжаўся калі ў два, а калі і ў пяць разоў. Па адным выпадку ўжо завялі крымінальную справу, паведамілі ў прэс-службе Дзяржаўнага мытнага камітэта (ДМК).

Фото: ГТК
Фота: ГТК

«Нядобрасумленныя ўдзельнікі знешнеэканамічнай дзейнасці спрабуюць увозіць транспартныя сродкі шляхам падавання недакладных звестак пра кошт машын з мэтай значнага зніжэння мытных плацяжоў, якія падлягаюць выплаце ў бюджэт Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС)», — расказалі ў ДМК.

Часцей за ўсё падчас афармлення машын іх рэальны кошт заніжалі ў два разы, але ў некаторых выпадках розніца магла сягаць і пяціразовых памераў у дачыненні да сапраўднага сярэднярыначнага кошту.

Агулам з пачатку года выявілі ўжо 45 супрацьпраўных фактаў перамяшчэння машын праз мяжу, у шасці з іх «угледжваюцца прыкметы ўчынення крымінальных злачынстваў», расказалі ў ДМК.

Адна крымінальная справа ўжо распачатая па артыкуле 231 КК (Ухіленне ад выплаты плацяжоў, якія бяруцца мытнымі органамі ў адпаведнасці). Гаворка ідзе пра выпадак у канцы 2022 года: тады мытнікі ў пункце пропуску «Казловічы» звярнулі ўвагу на кыргызскі аўтавоз, на якім з Германіі ў Кыргызстан спрабавалі правезці шэсць аўто — у тым ліку BMW-X5, Hyndai Staria, Range Rover, Mercedes-Benz 2022 года выпуску. Рэальны кошт машын, які склаў больш за 1,1 млн еўра, занізілі амаль у 2,5 разу — на 690 тысяч еўра.

Такая махінацыя дазволіла б сэканоміць на мытных плацяжах каля 630 тысяч рублёў.