У вёсцы Антонаўка Добрушскага раёна Гомельскай вобласці патанулі два мужчыны, паведамляе МНС.
Удзень 20 снежня ратавальнікам паступіла паведамленне, што ў неэксплутаваным пітным калодзежы глыбінёй чатыры метры на вуліцы Кашавога знайшлі целы двух мужчын. Паводле папярэдняй інфармацыі, яны патанулі.
Ратавальнікі дасталі целы загінулых. Іх асобы высветлілі. Аднаму патануламу 51 год, другому — 69. Абставіны іх гібелі высвятляюцца.