Опубликовано 4 верасня 2024 у 17.13
Адрес в интернете: https://zerkalo-by-page.store/news/life/77532.html    

Генпракурор Швед расказаў, за якія «злачынствы пратэснай скіраванасці» асудзілі большасць памілаваных сёння вязняў

Большасць з 30 асуджаных за «злачынствы пратэснай скіраванасці», якіх 4 верасня памілаваў Аляксандр Лукашэнка, атрымалі тэрміны за «абразу і паклёп» у інтэрнэце. Пра гэта паведаміў генеральны пракурор Андрэй Швед.

Заключенные ИК 4 шьют спортивную форму. Гомель, август 2018 года. Фото: БЕЛТА
Зняволеныя ПК-4 шыюць спартыўную форму. Гомель, жнівень 2018 года. Фота: БЕЛТА

Швед паведаміў, што раней Лукашэнка даручыў камісіі па вяртанні беларусаў, якія з’ехалі, «разгледзець заявы на памілаванне грамадзян, якія адбываюць пакаранне за здзяйсненне экстрэмісцкіх злачынстваў».

— Паседжанню камісіі папярэднічала старанная праца, былі вывучаныя ўсе наяўныя матэрыялы, у тым ліку крымінальных справаў, матэрыялы, звязаныя з паводзінамі ў месцах пазбаўлення волі гэтых асобаў, — сказаў Андрэй Швед.

Паводле яго, чальцы камісіі ўлічвалі і іншыя абставіны: узрост, чыстасардэчнае раскаянне, запэўніванні гэтых асобаў, што яны будуць у далейшым няўхільна выконваць законы краіны, стан здароўя і іншыя абставіны.

— Пры гэтым мы ўлічылі таксама той факт, што гэтыя асобы не здзяйснялі гвалтоўных злачынстваў супраць прадстаўнікоў улады. Яны былі асуджаныя ў асноўным за абразу і паклёп у інтэрнэт-прасторы, — адзначыў генпракурор.

Чытайце таксама

«Зеркало»


Распечатано с портала ZERKALO.IO