Опубликовано 22 лiстапада 2022 у 18.15
Адрес в интернете: https://zerkalo-by-page.store/news/life/26722.html    

Жыхару Драгічына патэлефанавалі з ваенкамата. Гісторыя скончылася «суткамі» і штрафам

Жыхар Драгічына абразіў супрацоўнікаў ваеннага камісарыята, калі тыя праз тэлефон запрашалі яго з’явіцца для зверкі ўліковых дадзеных, паведамляе «Драгічынскі веснік». Як менавіта ён абразіў супрацоўнікаў ваенкамата — не паведамляецца.

Фото: pixabay.com
Фота: pixabay.com

— Пасля таго як мы прааналізавалі запіс размовы, намі было прынятае рашэнне правесці адміністрацыйны працэс у дачыненні да гэтага грамадзяніна. Бо на выклік ваенкамата ён не адрэагаваў, мы звярнуліся ў міліцыю. Супрацоўнікам праваахоўных органаў мужчына таксама аказаў непадпарадкаванне. У выніку за свае дзеянні ён панёс пакаранне ў выглядзе штрафу ў суме 15 базавых велічынь, а таксама атрымаў 5 сутак арышту, — расказаў ваенны камісар Драгічынскага раёна Алег Андрашчук.

Ён заявіў, што супрацоўнікі ваенкамата абзвоньваюць мужчын, каб палегчыць працу пасыльных і марнаваць менш рэсурсаў на дастаўку позваў.

Паводле яго словаў, у Драгічынскім раёне, як і па ўсёй краіне, праходзяць мерапрыемствы па зверцы ўліковых дадзеных ваеннаабавязаных. З 28 лістапада па 2 снежня на тэрыторыі раёна будзе праходзіць чарговы этап апавяшчэння. З 5 снежня будзе арганізаваная кантрольная яўка ваеннаабавязаных. Усе мерапрыемствы будуць доўжыцца да 30 снежня.

«Зеркало»


Распечатано с портала ZERKALO.IO