1. Хитрая тактика или отсутствие техники? Эксперты рассказали, почему российские войска едут в штурмы на мотоциклах
  2. «Прошло 86 часов». Коллапс на беларусско-польской границе — автомобили и автобусы стоят в очереди сутками
  3. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  4. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  5. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  6. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  7. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  8. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  9. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  10. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  11. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
Читать по-русски


6 лютага стартаваў новы сезон праекта лічбавага самакіравання «Будуй сваё», калі беларусы з Польшчы і Літвы могуць перавесці частку падаткаў на ініцыятывы нашых суайчыннікаў. Пра гэта «Люстэрку» паведамілі ў праекце «Новая Беларусь». Беларусы з іншых краін таксама могуць паўдзельнічаць праз унёскі.

Фото: pixabay.com
Ілюстрацыйны здымак. Фота: pixabay.com

У новым фінансавым годзе «Новая Беларусь» другі раз запусціла ініцыятыву па рэалізацыі праектаў у Літве і Польшчы з падаткаў беларусаў, якія жывуць у гэтых краінах.

Беларусы могуць перадаць у партнёрскія ўстановы «Новай Беларусі» на праекты частку сваіх падаткаў падчас афармлення падатковай дэкларацыі. Гэта 1,5% у Польшчы (фундацыі Tutaka і FaniMani) і 1,2% у Літве (арганізацыя ZUBR.IN). Пасля запаўнення дэкларацыі трэба даслаць праекту яе скрыншот (без асабістых звестак) праз мабільную праграму ці сайт праекта.

Сёлета ў праекце «Будуй сваё» змогуць паўдзельнічаць беларусы і беларускі з любой краіны, а не толькі з Літвы ці Польшчы, як летась. Для гэтага запусцілі новы кірунак праекта — Global. Далучыцца да яго можна наўпрост праз унёсак ад 35 еўра.

— Мы атрымалі фідбэк, што людзям не падабаецца дасылаць грошы на невядомыя ідэі. Таму сёлета прыём ідэй стартуе неўзабаве пасля старту прыёму фундушаў (падаткаў і ўнёскаў. — Заўв. рэд.), — расказалі аўтары ініцыятывы.

Галасаваць за праекты, якія будуць прафінансаваныя з гэтых грошай, змогуць усе ўдзельнікі ініцыятывы, якія перадалі частку падаткаў на іх альбо зрабілі ўнёсак.

Нагадаем, летась да праекта далучылася як мінімум 265 удзельнікаў і ўдзельніц (дакладная колькасць невядомая, бо частка людзей пералічвала партнёрам свой працэнт ад падаткаў, не дасылаючы скрын дэкларацыі, таму гэтых удзельнікаў арганізатары не змаглі ўлічыць). Было сабрана каля 47 тысяч еўра, на якія ў Літве ўжо запусцілі бібліятэку беларускай кнігі, а ў Польшчы ствараюць сайт па сапраўднай гісторыі Беларусі.