Опубликовано 4 красавiка 2025 у 15.08
Адрес в интернете: https://zerkalo-by-page.store/news/cellar/95963.html    

Новы фільм ад Netflix падахвочвае людзей кідаць сваіх партнёраў. Там для іх «праверкі» раяць задаць сабе чатыры пытанні — што за яны

У канцы сакавіка на Netflix выйшаў новы фільм — «Спіс запаветных жаданняў» (The Life List). Гэта рамантычнае драмедзі, знятае на аснове бэстсэлера амерыканскай пісьменніцы Лоры Нэльсан Спілман. Фільм паспела ацаніць нямала гледачоў і глядачак — і, здаецца, частка з іх сур’ёзна ўспрыняла некаторыя ідэі з сюжэта. На гэта звярнула ўвагу калумністка выдання The Independent Алівія Петэр.

Кадр из фильма «Список заветных желаний» от Netflix
Кадр з фільма «Спіс запаветных жаданняў» ад Netflix

Фільм расказвае гісторыю маладой жанчыны Алекс, якую сыграла акторка Сафія Карсан. Яе гераіня працуе ў кампаніі сваёй маці і сустракаецца з бойфрэндам, які распрацоўвае відэагульні пра зомбі. Аднак бесклапотнае і нічым не выбітнае жыццё Алекс заканчваецца, як толькі яе маці памірае ад раку. У спадчыну тая не пакінула нічога, акрамя «спісу запаветных жаданняў «і дыска з пасланнем.

На дыску ж аказалася «інструкцыя» да таго, як атрымаць сапраўдную спадчыну. У прыватнасці, Алекс трэба выканаць усе пункты са спісу жаданняў, адно з якіх гучыць як «знайсці сапраўднае каханне». Каб праверыць, ці гэты чалавек той самы, маці Алекс прапануе задаць самой сабе чатыры пытанні. Гучаць яны так:

  • Ці добры ён?
  • Ці магу я расказаць яму ўсё, што ў мяне на сэрцы?
  • Ці дапамагае ён мне стаць лепшай версіяй сябе?
  • Ці ўяўляю я яго бацькам сваіх дзяцей?

Адказваючы на гэтыя пытанні, Алекс разумее: ёй трэба расстацца са сваім бойфрэндам-геймерам. Яна, прытрымліваючыся запаветаў памерлай маці, робіць гэта, што прыводзіць да значных зменаў у яе жыцці.

Петэр жартуе, што на першы погляд «больш безгустоўнай канцэпцыі» нельга было б прыдумаць. Паводле калумністкі, сцэнар падобны да прапановы штучнага інтэлекту ў адказ на задачу «напісаць слязлівую рамантычную камедыю». Аднак, як адзначае Петэр, «Спіс запаветных жаданняў» тым не менш моцна ўплывае на гледачоў і глядачак па ўсім свеце.

Гэта паказалі ў тым ліку і тэставыя паказы фільма. Пасля іх рэжысёр Адам Брукс расказваў, што людзі «адчувалі натхненне ад фільма» для зменаў ва ўласным жыцці.

— Брукс казаў, што было так шмат людзей, якія [казалі яму]: «Я ў выніку рассталася са сваім хлопцам» або «Я ў выніку памяняла працу або звольнілася», — заўважала акторка Сафія Карсан.

Эфект ад фільма ўжо можна заўважыць і ў сацыяльных сетках. Тыя, хто паспеў яго паглядзець, дзеляцца сваімі «спісамі жаданняў». Некаторым захацелася знайсці партнёра, які ўсё ж будзе адпавядаць «правільным» адказам на пералічаныя ў карціне пытанні.

— Фільм адкрыў нешта, што прымусіла мяне задумацца пра разнастайныя аспекты майго жыцця. У прыватнасці, водгук знайшла ідэя чатырох пытанняў. Не таму, што я адчувала, што яны мне патрэбныя або дастасавальныя да майго ўласнага жыцця, бо я не ў адносінах. А таму, што мне спадабалася ідэя задаваць сабе простыя пытанні, каб высветліць, ці сапраўды вы кахаеце кагосьці, — разважае Петэр. — Відавочна, што характар пытанняў будзе мяняцца ад чалавека да чалавека ў залежнасці ад шматлікіх фактараў. Напрыклад, ад сэксуальнай арыентацыі і ад таго, ці можа ён наогул мець дзяцей, не кажучы ўжо пра тое, ці хоча іх. Але я думаю, што сёння, у свеце сацыяльных сетак, дзе нас пастаянна бамбардуюць 20-секунднымі відэаролікамі <…>, можа быць цяжка зразумець, што мы на самай справе думаем або адчуваем.

Як заўважае Петэрс, усё вакол «прымушае нас быць рэактыўнымі, дзейнічаць імпульсіўна», а таксама ў адпаведнасці з досведам і меркаваннем іншых людзей.

— Але часам важна падвесці вынікі і задумацца пра тое, хто мы і чаго мы хочам. Так што наяўнасць нейкай «дарожнай карты», якая дапаможа нам зрабіць гэта, можа змяніць жыццё, — упэўненая калумністка.

Зрэшты, былі і тыя, каму фільм не спадабаўся за іншыя дэталі сцэнара. Напрыклад, людзі асуджалі некаторыя ўчынкі Алекс, якія падаліся ім не зусім высакароднымі (каб не спойлерыць, апісваць іх мы не будзем).

Чытайце таксама

Злата Цвяткова / «Зеркало»


Распечатано с портала ZERKALO.IO