У Мінску агучылі прысуд хірургу Алене Церашковай
21 чэрвеня 2024 у 1718952480
«Зеркало»
У Мінску 20 чэрвеня агучылі прысуд двухразовай чэмпіёнцы Беларусі па тхэквандо, пісьменніцы і хірургу Алене Церашковай, паведаміў праваабарончы цэнтр «Вясна».
Справа разглядалася ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска. Алену Церашкову прызналі вінаватай ва ўдзеле ў акцыі пратэсту 2020 года (ч. 1 арт. 342 КК) і прызначылі тры гады абмежавання волі без скіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Алена Церашкова - не толькі хірург, але і пісьменніца, перакладчыца, двухразовая чэмпіёнка Беларусі па тхэквандо. У яе чацвёра дзяцей. Брата жанчыны Максіма Вінярскага ў 2021 годзе асудзілі на пяць гадоў калоніі па артыкуле пра масавыя беспарадкі. Церашкову з мужам ужо затрымлівалі ў жніўні 2021 года. Тады яе аштрафавалі на 100 базавых велічынь.
Пра затрыманне Церашковай стала вядома ў канцы траўня. Яе «пакаяльнае» відэа апублікавалі ў набліжаным да ГУБАЗіК тэлеграм-канале. Сілавікі таксама паказалі кадры разгромленай кватэры беларускі.