У Слуцку мужчына выгульваў дзіця на павадку
28 мая 2024 у 1716892860
«Зеркало»
У Слуцку відавочцы заўважылі мужчыну, які гуляў у парку з хлопчыкам на ланцужку. Фота апублікавалі ў мясцовым пабліку «ВКонтакте», і яно падзяліла чытачоў на два лагеры.
Такія лейцы-ланцужкі для дзяцей папулярныя на розных маркетплэйсах, у тым ліку ў Беларусі. Адзін з бранзалетаў надзяваецца на руку дарослага, другі - на руку дзіцяці. Яны злучаныя паміж сабой кручаным шнуром, які можа расцягвацца.
Частка каментатараў стала на бок невядомага мужчыны, заявіўшы, што бываюць гіперактыўныя дзеці, таму такія меры нармальныя. Іншыя ж палічылі, што такія лейцы-ланцужкі - падстава звярнуцца ў органы сацапекі.