«Я б жартаваў як хацеў. Бо Лукашэнка нічога не разумее на беларускай». У коміка Славы Камісаранкі выйшаў першы беларускамоўны стэндап
14 верасня 2022 у 1663156080
«Зеркало»
Беларускі комік Слава Камісаранка, які зараз жыве і выступае ў Польшчы, зрабіў новы беларускамоўны стэндап, які называецца «Усё зразумела». Там толькі «крыштальна ясныя» і «зусім зразумелыя» жарты.
Новы беларускамаўны стэндап Камісаранка прэзентаваў падчас вялікага тура па Польшчы: «Я не магу выехаць з Польшчы, бо не маю дакументаў. Таму і вялікага».
Як прызнаўся комік, напісаўшы жарты на беларускай мове, ён «тэсціраваў» іх на сваіх сябрах не з Беларусі, каб атрымаць разуменне, ці смешная яны наогул. Але з гэтай ідэі нічога не атрымалася.
- Калі я расказваў свае жарты на беларускай мове сваім сябрам не з Беларусі, яны кожны раз казалі мне: «Слухай, а я ўсё зразумеў!» Я такі: «Супер, гэта ж менавіта тое, што я хацеў ад сваіх жартаў!»
Людзей будуць пытаць пасля канцэрта: «Ну што, было смешна?» - «Не, было крыштальна ясна. Мы зразумелі зусім усё!» - узгадаў ён.
І дадаў, што трэба было пачаць выступаць на беларускай значна раней - маўляў, тады ў яго «не было б праблем з беларускім КДБ і з Лукашэнкам, бо Лукашэнка нічога не разумее на беларускай мове. Нуль! Я б жартаваў тады як хацеў».