Опубликовано 10 красавiка 2025 у 15.09
Адрес в интернете: https://zerkalo-by-page.store/news/accidents/96455.html    

У Маскоўскім заапарку змяя ўкусіла за палец заатэхніка з Беларусі. Мужчыну выратаваць не ўдалося

У заапарку Масквы (Расія) ад укусу змяі загінуў заатэхнік з Беларусі.

Аспид. Фото использовано в качестве иллюстрации. Фото: LA Dawson Animal courtesy of Austin Reptile Service для wikipedia.org
Аспід. Фота выкарыстанае ў якасці ілюстрацыі. Фота: LA Dawson Animal courtesy of Austin Reptile Service для wikipedia.org

Раніцай 10 красавіка мужчына карміў змей, адна з якіх — аспід — укусіла яго за палец. Адразу ж была выкліканая хуткая дапамога, але выратаваць супрацоўніка не змаглі.

Як паведамілі выданню «Московский комсомолец», загінулы — 35-гадовы беларус Сяргей Якунін. Ён скончыў зааінжынерны факультэт Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі.

Змяя, што ўкусіла Якуніна, — каралавы аспід. Гэты від лічыцца смяротна небяспечным.

Як пісала выданне Techinsider.ru, амаль адразу ж пасля ўкусу ахвяра каралавага аспіда ўпадае ў кататанічны стан. Яд прымушае ўсю нервовую сетку арганізма хаатычна напружваць мышцы, у выніку чаго ахвяра б’ецца ў спазматычных канвульсіях.

Максім Іскрын / «Зеркало»


Распечатано с портала ZERKALO.IO