Опубликовано 31 жнiўня 2023 у 10.07
Адрес в интернете: https://zerkalo-by-page.store/news/accidents/47687.html    

Пад Асіповічамі кампанія спынілася на ўзбочыне праз моцны дождж. Адзін хлопец выйшаў з аўто вонкі і загінуў ад удару маланкі

Следчыя высвятляюць абставіны гібелі мужчыны ў Асіповіцкім раёне.

Пра інцыдэнт паведамілі знаёмыя 25-гадовага хлопца. Маладыя людзі расказалі, што ўчора ўвечары вярталіся ў Асіповічы пасля адпачынку на беразе ракі Свіслач.

Непагода заспела іх у дарозе, і яны вымушаныя былі спыніцца на ўзбочыне паблізу лесу. Адзін з хлопцаў вырашыў выйсці з машыны і, адышоўшы ад аўтамабіля прыкладна на 10 метраў, атрымаў удар маланкі. Ад атрыманых траўмаў ён памёр.

Па факце гібелі мужчыны следчыя праводзяць праверку.

«Зеркало»


Распечатано с портала ZERKALO.IO